Гурт “HandmadE” утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца летам 2009 года. Першапачатковая
Гурт “HandmadE” утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца летам 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band.
“HandmadE” – гэта беларускамоўная сучасная музыка.
Музыкі выконваюць урбаністычнае рэгі, блюз, рок, джаз-рок.
Аўтары тэкстаў: паэт Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Аўтары музыкі: Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Першае выступленне групы (тады яшчэ Jab Club) адбылося ў ліпені 2009 г. на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ).
З тых часоў прайшоў шэраг канцэртаў як у Беларусі, так і за межамі краіны. У прыватнасці, двойчы музыкі “HandmadE” выступалі ў Вільнюсе: у клубе PoGo і ў пабе ARTISTAI.
Праца ідзе паспяхова. Узімку тэлеканал “Лад” зняў для праграмы “PROдвижение” кліп гурта на песню “Вуліца-дым”, які можна ўбачыць на “MTV” і на іншых музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011“HandmadE” даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў Дзіцячы дом № 2 г.Мінска.
У цяперашні момант гурт “HandmadE” займаецца запісам першага альбома, рэліз якога намечаны на вясну-лета 2012 г.
Склад групы:
Яўген Валошын (вакал, гітара),
Андрэй Маркуц (вакал, гітара),
Вова Пыльчанка (акардэон).
Па пытаннях арганізацыі канцэртаў з удзелам “HandmadE” і па любых іншых арганізацыйных пытаннях звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 1 992 994 (Маргарыта)