Менскі гурт «Или-или» пачынаўся з песень, складзеных у грымёрках Беларускай акадэміі мастацтваў. Аднакурсьнікі Паша
Менскі гурт «Или-или» пачынаўся з песень, складзеных у грымёрках Беларускай акадэміі мастацтваў. Аднакурсьнікі Паша Яскевіч і Міша Зуй згралі канцэрт для шасьцярых сяброў. Пазьней да каманды далучыліся Дзіма Есяневіч, Рома Падаляка ды Віталік Любецкі. Усе гралі на гітарах, усе пісалі песьні. Тады было зграна некалькі канцэртаў (адзін зь іх на 53 песьні), але ў сярэдзіне нулявых «Или-или» самазамарозіліся. Міша Зуй і Дзіма Есяневіч разам з Ганнай Хітрык стварылі «ДзеціДзяцей», пісалі песьні для гэтага гурта і ведалі, што прыйдзе час для «Или-или».
Ён прыйшоў 25.03.2010, калі ў «Графіці» здарылася адраджэньне калектыву ў складзе Пашы, Дзімы і Мішы. У грудзях гурта радасна загрукала драм-машына.