Jab Club — беларускі гурт.
Стыль
Jab Club — беларускі гурт.
Стыль
Гурт імкнецца да «ангельскага гучаньня», адчувальны ўплыў рэгі, джаз-року і хіп-хопу. Сваё пакліканьне музыкі фармулююць як «выконваць модную эўрапейскую музыку па-беларуску».
Удзельнікі
* Яўген Валошын: лідэр гурта, сьпеў, аўтар музыкі
* Джэмі Бодкін: бубны
* Уладзімер Семянюк: труба
* Зьміцер «Паляшук» Якута: бас-гатара
* Аляксандар «Панда» Семянюк: гітара, прадусар
* Віталь Гуркоў: гітара
* Зьміцер Пясецкі: гітара
* Глеб Лабадзенка: аўтар тэкстаў
Яўген Валошын — карэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі», трубач Уладзімер Семянюк колісь граў ва ўкраінскім праекце 36,6, а бубнач Джэмі Бодкін — наогул жыхар Лёндану. Ды й гітарыст і прадусар гурта — Аляксандар «Панда» Семянюк нядаўна прыехаў зь Лёндану. Таму і Jab Club імкнуцца да ангельскага гучаньня.
Тэксты ж для гурта піша Глеб Лабадзенка, малады паэт, таксама зь беларускай «Камсамолкі». Пікантнае супадзеньне — усе ўдзельнікі Jab Club займаюцца тайляндзкім боксам і пазнаёміліся ў байцоўскім клюбе «Чынук».
Запісы
Першымі запісанымі кампазыцыямі гурта былі «Вуліца дым», зробленая ў рэчышчы рэгі/джаз-рок/хіп-хоп, і песьня «Ніколі». У сакавіку 2008 году «Вуліца дым» трапіла ў плэй-лісты некалькіх FM-радыёстанцыяў. Усё апроч бубноў запісвалася ў Менску на студыі Panda Promotion.
У 2008 годзе выйшаў дэбютны альбом гурта «Толькі разам». На дыску прысутнічае 7 песень, сярод якіх таксама 2 вышэйзгаданыя.
Дзейнасьць
Увосень 2008 году Jab Club здымае кліпы на абедзьве песьні і шукае бубнача для жывых выступаў у Беларусі.