Мінскі гурт Лютавер'е (Лютоверье) ўтварыўся напрыканцы 2006 года. Амаль адразу распачалася актыўная канцэртная дзейнасць.
Мінскі гурт Лютавер'е (Лютоверье) ўтварыўся напрыканцы 2006 года. Амаль адразу распачалася актыўная канцэртная дзейнасць. Лютавер'е мае за сваімі плячыма шмат выступаў у Беларусі, Украіне і Расіі з такімі гуртамі, як Alkanost, Тінь Сонця, Znich, Natural Spirit, Сварга, Твердь і іншымі.
У 2007 годзе гурт запісвае EP пад назвай "Рось", які пазней выйшаў на балгарскім лэйбле A.F.M. Production сумесна з Werewolf Promotion, у фармаце спліта з гуртом ЯР.
У 2009 годзе распачынаецца праца над поўнафарматным альбомам, якая, па прычыне шматлікіх змен у складзе гурта, скончылася толькі ў 2012.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на афіцыйным сайце гурта lutavierje.by.