З 2002 па 2009 гурт існаваў пад назвай "Desań". Новы праект існуе з 2010 года. Назва паходзіць ад назвы старажытнай ракі
З 2002 па 2009 гурт існаваў пад назвай "Desań". Новы праект існуе з 2010 года. Назва паходзіць ад назвы старажытнай ракі, што цячэ пад Менскам,
ракі, якая была і якой няма.
Слова мае балцкае паходжаньне (ад літоўскага “nemiga”) і азначае “бяссоньне”.
“Niamiha” аб‘ядноўвае мастакоў, архітэктараў, этнолагаў, фалькларыстаў, для якіх абрады, спеў, музыка склаліся ў сьветапогляд і набылі рэлігійны сэнс…
Рэпертуар гурта складаюць песні Паазер‘я, Падзьвіньня і Панямоньня, такіх гістарычных рэгіёнаў, як Крыўя, Нальшаны, Латгалія і Дайнава. Гэта песні пераважна каляндарнага цыклу, таксама сямейна-абрадавыя, бяседныя, баладныя песні і дзіцячы фальклор.
Культываваньне традыцыйнага сьветапогляду ў сучасным гарадскім асяроддзі набывае адмысловы нязвыклы кантэкст, бо народная культура ў сэрцы мегаполісу – культура андэграўнду, культура, якая з нябыту, сутоньня імкнецца адваяваць у сучаснага сьвету законнае месца спрадвечнай традыцыі.
Няміга – сімвал старажытнай тутэйшай балцкай духоўнасьці, якая існуе ў плыні падземнай ракі і ніколі не засынае.
Cклад гурта:
Вольга Дзядовік
Сьвятлана Клепікава
Юлія Шастак
Натальля Дзейка
Алена Ціханчук
Мар’я Аднадворцава