Пад сучаснай назвай SOULSIDES гурт iснуе з восенi 2003 года. Да гэтага часу ён меў назву ORION i быў заснаваны 18 красавiка
Пад сучаснай назвай SOULSIDES гурт iснуе з восенi 2003 года. Да гэтага часу ён меў назву ORION i быў заснаваны 18 красавiка 1997 г. Летам-восеньню 2002 г. гурт запiсвае дэма-ленту пад назвай “Power Of Imagination”. Музыка ўяўляе сабой нешта сярэдняе памiж heavy i thrash metal. Пасля запісу гурт актыўна канцэртуе на менскiх пляцоўках. Восеньню 2003 г. удзельнiкi гурта вырашаюць зьмянiць назву на SOULSIDES. З гэтага часу ўсе песьнi складаюцца на беларускай мове. Родныя каранi нарэшце перамаглi. Восеньню 2004 г., па выніках галасаваньня і адбору песьня «Кніга мёртвых» трапляе ў спіс кампазыцый чарговага мэтал-зборніку HARD LIFE HEAVY MUSIC, а гурт 19 лістапада прымае ўдзел у канцэрце, прысьвечаным выхаду дыска. Вясной 2006 года гурт дасылае песьню «Не для мяне» да ўдзелу ў чарговым зборніку Metallection IV і трапляе ў слад яго ўдзельнікаў.
Восеньню 2009 годы выданы дэбютны альбом пад назвай «Першы Крок».
8 трэкаў / Агульны час гучаньня 34:25.
Soulsides, 2009. (p) БМАgroup, 2009.
Сучасны склад гурта: Баланюк Iгар – вакал, гiтара, Ільін Руслан – сола гітара, Мiтрафаненкаў Канстанцiн – бас,
Чэрнік Аляксандар - бубны.