Вожык і бярэ найперш, бадай, менавіта шчырасьцю, адкрытасьцю і натуральнасьцю. Не паразытуе на актуальнасьці ў тэкстах...
Вожык і бярэ найперш, бадай, менавіта шчырасьцю, адкрытасьцю і натуральнасьцю. Не паразытуе на актуальнасьці ў тэкстах, не займаецца вырабам гукавых плакатаў і, як падалося, не ірве на сабе кашулю ў жаданьні спадабацца з усяе сілы ўсім і адразу. Што прыемна, ён праз увесь час знаходзіцца ў пошуку формы для сваіх (ну, няхай яно так завецца!) песень-чытанак. І збольшага ўдала знаходзіць.