Ты ўжо прачнуўся?
Умывайся, снедай, едзь, працуй, абедай, ідзі, глядзі, усміхайся, працуй, слухай, кажы, працуй, вячэрай
Ты ўжо прачнуўся?
Умывайся, снедай, едзь, працуй, абедай, ідзі, глядзі, усміхайся, працуй, слухай, кажы, працуй, вячэрай, смейся, любі, плач, кахай. Спі.
Ты ўжо прачнуўся?
БЕЗРАЗЛИЧИЕ – твой лепшы сябар. Яно распаўзаецца ўсярэдзіне як пухліна. Яно ўспрымаецца як найвялікшая мудрасць, як традыцыя. Чуеш як спявае «-ызм»? Чуеш, як гудзе «-фобія»? Чуеш, як трубіць нянавісць?
Але нават па вушы ў балоце, кожны гамінід можа заставацца Чалавекам. І рабіць сабе ўколы ад невылечнага віруса пад назвай «чалавечая існасць». Нават калі гэта ўспрымаецца як маветон.
Банальнасць і местачковасць, пафас і прэфрантальная лабатамія, легендарнасць і бессэнсоўнасць.
Калектыў добрых людзей з дрэнным пачуццём гумару.
zolki band.