Пры частых апеляваньнях да Бога, музыкант усё ж прыпускае: «Я не сьвятоша і сам часам мацюкаюся, але я заўжды застаюся чалавекам
Пры частых апеляваньнях да Бога, музыкант усё ж прыпускае: «Я не сьвятоша і сам часам мацюкаюся, але я заўжды застаюся чалавекам, нават калі вакол мяне гвалт і нянавісьць».
«Калі б мяне сёньняшняга, перакінула машынай часу ў далёкі 1991 год, і я бы сустрэў там сваіх землякоў, тых каму цяпер 50—60 гадоў, а тыды было 30—40, я бы сказаў ім менавіта тое, пра што напісаў у першай беларускамоўнай рэп-газэце „Мужыцкая праўда №1“, якая зьяўляецца аўдыё-сымбалем аднайменнага выданьня Кастуся Каліноўскага», — кажа лідэр праекту Aviatar. Ён заяўляе, што зьбіраецца рабіць гіп-гоп немясцовай якасьці, але твару свайго пакуль паказваць ня хоча — «бо ў беларусаў хапае герояў, а ён героям яшчэ ня стаў». Aviatar выклаў у сеціва свой EP альбом «Салідарнаsc 1.8.6.4» і асобна 50-сэкундны сынгл «Мужыцкая праўда».
«Мой рэп — гэта голас майго сумленьня, якое ў мяне ёсьць, і якое я шаную як самы вялікі скарб, які даў мне Гасподзь», — заяўляе малады рэпэр і на просьбу распавесьці сваю гісторыю бяз патасу прызнаецца, што для яго вялікі патасны тэкст куды лягчэй напісаць, чым пару сказаў безь яго. Пры частых апеляваньнях да Бога, музыкант усё ж прыпускае: «Я не сьвятоша і сам часам мацюкаюся, але я заўжды застаюся чалавекам, нават калі вакол мяне гвалт і нянавісьць».
Aviatar